Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

націра́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. націраць — нацерці (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Лекі для расцірання (хворага месца), уцірання ў скуру. Прыехала.. [Прыбыткоўская] аўтобусам у горад, адразу ў аптэку, узяла.. націранне ад болю ў назе. Чорны.

націра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацерціся.

2. Зал. да націраць.

націра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нацерці.

на́ціск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. націскаць — націснуць (у 1 знач.).

2. Моцны напор. У гушчары, на скрыжаванні торных Лясных дарог, — вышэй сваіх сяброў Узрос магутны граб. І непакорна Стаіць пад гулкім націскам вятроў. Кірэенка.

3. Рашучае, энергічнае дзеянне, імклівы папад на каго‑, што‑н. Перад будынкам суда.. сабраўся велізарны натоўп. Паліцэйскія ледзь стрымлівалі яго націск. Машара. Брыгада несла цяжкія страты пад націскам у дзесяць разоў мацнейшага праціўніка. Шамякін. // перан. Моцнае ўздзеянне на каго‑н. Над націскам аргументаў, якія прывёў падсудны Яўген Скурко, суд вымушаны быў апраўдаць яго. У. Калеснік.

4. Патаўшчэнне штрыха пры пісьме пяром. Пісаць з націскам.

5. Вылучэнне складу ў слове сілай голасу або павышэннем тону, а таксама значок над літарай, які паказвае яе вылучэнне. — Між іншым, — сказаў настаўнік, — мясцовыя людзі вымаўляюць назву нашага горада не «Лунінец», як гаворыце вы і наогул усе прыезджыя, а «Лунінец» з націскам на першым складзе. В. Вольскі. // Вылучэнне голасам слова ў размове для таго, каб падкрэсліць яго лагічную значнасць. Лагічны націск. □ [Кірыл:] — Цяпер я не злачынец, як мяне тут доўга лічылі. Цяпер я проста рабочы чалавек. Ён зрабіў націск на слове «рабочы». Кавалёў.

6. перан. Вылучэнне чаго‑н. у якасці асноўнага. [Дзімін:] — Нам на культуру і эканамічнасць вытворчасці націск рабіць ужо трэба... Карпаў. Ніхто не будзе распытваць, колькі там было таго зерня. Юхневіч згнаіў збожжа. Вось на чым зробяць націск, вось пра што будуць казаць. Савіцкі.

націска́льнасць, ‑і, ж.

Такое становішча складу або гука, калі на яго падае націск.

націска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. націскаць — націснуць (у 1, 2 і 6 знач.).

націска́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да націскаць.

націска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да націснуць.

націскны́, ‑ая, ‑ое.

1. Спец. Які служыць для націскання. Націскны болт.

2. Які прыводзіцца ў дзеянне націсканнем. Міна націскнога дзеяння.

3. Такі, на які падае націск. Націскныя галосныя.

наці́снены, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і націснуты.