высту́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстукваць — выстукаць.
высту́квацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выстукваць.
высту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выстукаць.
2. Разм. Рытмічна стукаць, пастукваць. Лямэнт.. стаіць пры стале і задуменна выстуквае пальцамі. Чорны. Пры агарку свечкі адзін [рабочы].. выстукваў малатком — падбіваў боты. Пестрак.
вы́ступ, ‑у, м.
Частка якога‑н. прадмета, якая выступае, выдаецца ўперад. Выступы скалы. Выступ берага.
выступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выступіць.
вы́ступіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Выйсці наперад адкуль‑н., з-за чаго‑н. Васіль.., не цямячы больш нічога, не бачачы, як сляпы, выступіў з-за ясакару. Мележ. // Стаць бачным, абазначыцца. З правага боку выступілі з-за шэрай заслоны дажджу абрысы касы. В. Вольскі. Вада.. [у сажалцы] значна спала, у некаторых месцах выступіла зямля. Маўр.
2. Выйсці, адправіцца. На світанні партызаны выступілі ў пушчу.
3. перан. Пачаць працу ў якой‑н. галіне. Выступіць на літаратурную арэну. Выступіць на падмостках сцэны.
4. Звярнуцца да грамадскасці з якім‑н. паведамленнем, прапановай, планам і пад. Выступіць з дакладам. Выступіць у спрэчках на сходзе. □ Калі ўсе.. пытанні былі абмеркаваны, выступіў дзед Талаш, каб расказаць пра Саўку Мільгуна. Колас. // Адкрыта выказаць свае думкі, погляды, прапановы і пад. Выступіць у абарону міру. Выступіць супраць падрыхтоўкі новай вайны.
5. Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні. Выступіў пот на твары. □ Гарачыня была такая, што ў людзей ад поту на гімнасцёрках выступіла соль. Гурскі. // перан. Праявіцца, выявіцца (пра рысы характару, пачуцці і пад.). І тут усе ўбачылі, што раней незаўважаная рыса гэтай натуры.. выступіла наверх. Чорны.
выступле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выступаць — выступіць (у 2, 3 і 4 знач.).
2. Даклад, паведамленне, заява, слова ў спрэчках. Справаздачнае выступленне. □ Пасля даклада сакратара ЦК пачаліся выступленні. Шамякін.
3. Праяўленне пратэсту, незадавальнення. Узброенае выступленне супраць царызму.
вы́стыць, ‑стыне; зак.
Стаць халодным; выстудзіцца. Выстыла за ноч хата, на дварэ такі мароз, што дрэвы трашчаць. Чарнышэвіч.
вы́суджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высудзіць.