выгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выгладзіцца.
2. Зал. да выгладжваць.
выгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгладзіць.
вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.
2. Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.
3. Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.
вы́гладзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць паверхню чаго‑н. роўнай, гладкай. Выгладзіць дарогу.
2. Адпрасаваць, расправіць складкі. Выгладзіць кашулю прасам.
3. Разм. Адкарміць, зрабіць сытым. [Кустрэй:] — Бач ты, як выгладзіў.. [быка] на чужой ярыне! Колас.
выгле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выглядзець.
вы́глуміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Разм. Пусціць на глум, знішчыць. Выглумілі паны лес ва ўсёй Случчыне, каб іх зямля не насіла. Чарнышэвіч.
вы́глушыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
Вылавіць, глушачы падводнымі выбухамі. Выглушыць рыбу.
вы́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Вонкавае аблічча. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ. Слухаючы старшыню, карэспандэнт разглядаў фота ў альбоме.., мабыць, параўноўваючы цяперашні яго выгляд з тым, што было на здымках. Шахавец. // Знешняе аблічча чалавека як праяўленне яго ўнутранага стану, характару. Здаровы выгляд. Незалежны выгляд. □ Вочы дзяўчыны радасна смяяліся, хоць выгляд у яе быў паніклы і разгублены. Ракітны. Ад свайго бацькі Рыгор пераняў.. добрую шырокую натуру, мяккі і гасцінны выгляд. Гартны.
2. Знешні абрыс, контур прадмета. Усе .. [жыхары вёскі] былі заўзятыя паляўнічыя, захопліваліся адным толькі выглядам стрэльбы. Колас.
3. У спалучэнні з прыназ. «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў значэнне знешне. З выгляду гэты чалавек спакойны. □ Нязграбны на выгляд дзік вельмі спрытны і рухавы. В. Вольскі.
•••
Для выгляду — каб толькі здавалася.
Не падаць (не паказаць) выгляду гл. падаць.
Пад выглядам каго-чаго — пад маркай каго-чаго, выдаючы за каго‑, што‑н. [Міхал:] — Пад выглядам альтанак домікі будуюць, скляпы і чорт ведае што яшчэ там. Карпаў.
Рабіць выгляд гл. рабіць.
У выглядзе чаго — у форме чаго‑н.
выгляда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выглядаць (у 3 знач.) — выглянуць (у 1 знач.).
выгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Мець які‑н. выгляд; здавацца каму‑н. кім‑, чым‑н. Выглядаць героем. □ Каця хадзіла заўсёды ў камбінезоне, у простых чаравіках, і выглядала звычайнай трактарысткай. Чарнышэвіч. Усе [сяляне] выглядалі так, як бы неўзабаве павінна было штось зрабіцца. Колас.
2. Віднецца, быць відным. Сонца зайшло.. за.. таполі, верхавіны якіх ледзь выглядалі з-за ўзгорка. Шамякін.
3. Разм. Незак. да выглянуць (у 1 знач.).
4. Разм. Незак. да выглядзець.