Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нахіле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нахіляць — нахіліць.

2. Тое, што і нахіл (у 4 знач.). Дзед меў да сецей нахіленне, А вудзіць — не: не меў цярпення. Колас.

нахі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нахіліць.

2. у знач. прым. Які адхіляецца ад вертыкальнага і гарызантальнага становішча. Нахіленая плоскасць. □ Неўзабаве з люка па нахіленай рашотцы на.. канвеер з грукатам пасыпаліся адліўкі. Карпаў.

нахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

Прыняць нахільнае становішча, пахіліцца набок; нагнуцца. Шулы ў варотах абселі і нахіліліся. Галавач. Дзяўчына раптам нахілілася да бацькі, узяла за руку і заглянула ў вочы. Шамякін. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі калоссямі. Асіпенка. // Прыгнуць, нагнуць верхнюю частку тулава ўперад. Камандзір ступіў да дзвярэй, нахіліўся і нырнуў у цемру. Новікаў. Бацюня нахіліўся над чалавекам, які стагнаў. Мележ.

нахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Надаць нахільнае становішча, пахіліць набок; нагнуць. Нахіліць слуп. Нахіліць вядро. Нахіліць галіны ўніз. □ Гулякоў скрыжаваў рукі на грудзях і нахіліў галаву. Кавалёў. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў.

нахі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адхіляецца ад вертыкальнага або гарызантальнага становішча. Нахільны пласт. Нахільная шахта.

нахіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да нахіліцца.

2. Зал. да нахіляць.

нахіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да нахіліць.

нахі́мавец, ‑маўца; м.

Выхаванец нахімаўскага вучылішча.

нахі́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з іменем рускага флатаводца Нахімава. Нахімаўскае вучылішча.

нахіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да нахінуцца.