Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішcя, ‑хопіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана настаць, надысці. Хутка развіднівае вясковай парой. Не паспееш дайсці з брыгаднага двара дадому, як, глядзіш, ужо нахапіўся дзень. Палтаран. Сонца заходзіла чыста. Раптам за чорнай сцяною далёкага лесу яно знікла, і змрок адразу нахапіўся. Чорны. // Нечакана пачацца, наляцець. [Дождж] нахапіўся раптоўна і лінуў як з вядра. Карпаў. Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц. Мележ.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Ускочыць на скуры цела; уздуцца, нарваць. З непрывычкі смылелі далоні, Нахапіўся, як сліва, мазоль. Хведаровіч.

3. Нечакана, знянацку з’явіцца, прыйсці, сустрэцца і пад. А потым аднекуль нахапілася знаёмая .. расчырванелая дзяўчына з дужымі мужчынскімі рукамі і шырокім касцістым ілбом. Вышынскі. // перан. Аб пачуццях. Тады й нахапілася тая туга, З каторай шукаеш сяброўства сляды. Глебка.

нахапі́ць, ‑хопіць; зак.

Разм. Застаць, заспець. Там, у полі, .. [Веру і Анісіма] нахапіла і ноч, ціхая, лагодная... Сачанка.

наха́пкам, прысл.

Разм. Спехам, наспех; на скорую руку. Валька сёрбаў нахапкам, увесь час хваліў юшку. Савіцкі.

нахапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да нахапіцца.

нахапля́ць, ‑яе.

Незак. да нахапіць.

наха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Харкаючы, напляваць. Нахаркаць на падлогу.

нахва́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нахваліць.

нахвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

1. Нагаварыць аб сабе многа добрага; пахваліцца ўволю. Узялі абавязацельствы, расшумеліся, нахваліліся. А як было, так і ёсць. Вось сёння, напрыклад. Нечага недагледзеў.. [Косця], не прадумаў — і сарвалі графік. Шыцік.

2. (звычайна з адмоўем «не» і дзеясловам «магчы»). Пахваліць каго‑, што‑н. удосталь, многа. Добрая рэч гэты Дом селяніна.. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. Уцехай і радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла пахваліцца перад людзьмі. Шамякін.

нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

нахва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нахваліць.