Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.

Прашыць буйнымі шыўкамі, зрабіць фастрыгу.

нафіксатуа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нафіксатуарыцца.

2. Зал. да нафіксатуарваць.

нафіксатуа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нафіксатуарыць.

нафіксатуа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Намазаць сабе фіксатуарам (валасы, вусы, бараду).

нафіксатуа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Намазаць (валасы, вусы, бараду) памадай (фіксатуарам).

нафіласо́фствавацца, ‑ствуюся, ‑ствуюшся, ‑ствуецца; зак.

Разм. Уволю, многа нафіласофстваваць.

на́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.

Мінеральнае вадкае масляністае гаручае рэчыва звычайна цёмна-бурага колеру, якое ўжываецца як паліва, а таксама як сыравіна, з якой атрымліваюць розныя прадукты (бензін, газу, вазелін і пад.).

[Грэч. náphtha ад перс. näft.]

нафта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: нафта, нафтавы, напрыклад: нафтабаза, нафтаздабыча, нафтаправод.

нафтаба́за, ‑ы, ж.

База забеспячэння транспарту гаручымі нафтапрадуктамі. Белыя і чорныя бакі нафтабазы прыцішана выглядалі з-за далёкага высокага паркана. Паслядовіч.

нафтаві́к, ‑а, м.

Работнік нафтапрамысловасці; спецыяліст па нафце. На стале ўпраўляючага трэстам ляжыць вялікая каляровая карта будучага горада беларускіх нафтавікоў. Грахоўскі.