Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насту́пнік, ‑а, м.

Разм.

1. Прадаўжальнік дзейнасці каго‑н.; пераемнік. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар. Макаль.

2. Той, хто заняў месца або пасаду свайго папярэдніка. Тры дні вадзіў Кастусь Серада новага старшыню па палетках «Чырвонай Нівы», перадаючы іх свайму наступніку. Шахавец.

насту́пніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да наступнік.

насту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які наступае, настае непасрэдна пасля каго‑, чаго‑н.; бліжэйшы па чарзе. [Шкуранкоў:] Думаю, што пры наступнай сустрэчы мы лепш зразумееш адзін аднаго. Крапіва. У дыме і тумане ўставала раніца наступнага дня. Шчарбатаў.

2. Які наступіў пазней за чым‑н.; ніжэй названы, ніжэй прыведзены. І гэтыя гады, і ўсе наступныя былі запознены вучобаю. Мележ. [Бэсман:] Я прапаную вам наступны план: Сабраць каля кальварыі ўсе сілы, Зрабіць прарыў і рушыць у абход. Глебка.

3. у знач. наз. насту́пнае, ‑ага, н. Тое, аб чым гаворыцца далей; вось што. А наверсе тым часам адбылося наступнае. Па лесе ішла велізарная жывёліна, вельмі падобная да мастадонта. Маўр.

насту́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак, ж.

Дэкарагыўная травяністая расліна з буйнымі пахучымі аранжавымі кветкамі.

[Лац. nasturtium.]

насту́рцыя, ‑і, ж.

Тое, што і настурка. Ад вясны і да позняй восені цвітуць за агароджаю настурцыі, рамонкі і ружы. Хадкевіч.

настыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да настыць.

насты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад настыць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі.

2. Які стаў халодным, ахаладзіўся. Настылае паветра.

настыра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Сварыцца; уступаць у спрэчкі. [Красачка:] — Я зараз пакажу гэтаму вылюдку, як настырацца з маці! Паслядовіч.

насты́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і настырны. — Калі маё пытанне не будзе настырлівым і недалікатным, ці не скажаце вы, якая мэта вашага падарожжа? Дубоўка.

насты́рнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць настырнага; настойлівасць, напорыстасць.