вы́струганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выстругаць.
вы́стругаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стругаючы, надаць чаму‑н. пэўную форму. Выстругаць цацку. □ Хлопец меркаваў, дзе б знайсці кавалак сырой асіны, каб выстругаць «аўтамат». Гурскі.
выстру́гвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выстругваць.
выстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстругаць.
вы́струнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выструніць.
вы́струніцца, ‑ніцца; зак.
Разм. Стаць прама, выцягнуцца ў струнку. Выструніцца перад начальствам. □ Убачыўшы лейтэнанта, абодва [салдаты], не выпускаючы здабычы, выструніліся і прывіталі яго. Мележ. Перад Рыгорам раптам выструніўся адзін з новых камандзіраў падрыўных груп. Краўчанка.
вы́струніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Выпрастаць, распрастаць, нацягнуць як струну. Ляціць [цягнік] праз выгары і рэкі, Гудкі паўстанкам аддае. Чыгунка выструніла рэйкі, Як лейцы пругкія свае. Калачынскі.
выстру́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да выструніцца.
выстрыга́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выстрыгаць.
выстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстрыгчы.