Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

натхня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да натхніць.

натхня́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад натхняць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які натхняе на што‑н. Баявой, натхняючай песні паэта каланізатары баяліся не менш, чым стрэльбы партызана. Бярозкін. Варфаламей Ярашчук — адзін з тых, хто ў натхняючай працы здабывае радасць і шчодра рассыпае яе вакол сябе. «Звязда».

3. Дзеепрысл. незак. ад натхняць.

натыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. натыкаць ​2 — наткнуць.

натыка́цца ​1, ‑аецца; незак.

Зал. да натыкаць ​1.

натыка́цца ​2, ‑аецца; незак.

Зал. да натыкаць ​2.

натыка́цца ​3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да наткнуцца.

наты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Уваткнуць што‑н. у якой‑н. колькасці. Натыкаць іголак у падушку.

2. Разм. Расставіць, размясціць дзе‑н.

3. і што. Разм. Накалоць. Натыкаць слівы перад варкай.

натыка́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да натыкаць.

натыка́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да наткнуць.

натыка́ць ​3, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да наткаць.

натыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

Спец.

1. Апавясціць (апавяшчаць) аб чым‑н. нотай якую‑н. дзяржаву, дыпламатычнае ведамства і пад.

2. Паведаміць (паведамляць) аб апратэставанні вэксаля.

натыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. натыфікаваць.

наўбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Убіць вялікую колькасць чаго‑н. куды‑н. Наўбіваць цвікоў у сцяну.

наўга́д, прысл.

Не будучы цвёрда ўпэўненым; як выйдзе, як прыйдзецца. Я пастаяў яшчэ трохі і пайшоў наўгад па мокрым і слізкім полі, пайшоў у цемру. Сачанка. Немцы стралялі наўгад, без карэкціроўкі свайго агню. М. Ткачоў.

наўгало́п, прысл.

Наўскач, галопам; вельмі хутка. Конь узвіўся на дыбы, пераскочыў лужыну і памчаў наўгалоп. Сіняўскі. Невялікі дарашаваты конік стараўся з усіх сіл і імчаў наўгалоп. Карпаў.