натрэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Навучыць чаму‑н. шляхам трэніроўкі; зрабіць умелым, спрытным у чым‑н. Натрэніраваць футбалістаў. Натрэніраваць памяць.
натрэ́свацца, ‑аецца; незак.
Зал. да натрэсваць.
натрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натрэсці (у 1–3 знач.).
натрэ́сены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натрэсці (у 1–3 знач.).
натрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. натрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., чаго.
1. Трасучы што‑н., здабыць у нейкай колькасці. Натрэсці яблык. Натрэсці кошык груш.
2. Растрэсці частку чаго‑н., неакуратна пераносячы або перавозячы. Натрэслі вазакі сена на дарогу.
3. Трасучы, змяшаць (пра кармы для жывёлы). Пайшоў [Андрэй] у гумно, патрос аўсяніцы з сенам каровам, каб хапіла і на заўтра. Чарнышэвіч.
4. безас. Разм. Стаміць, намучыць трасянінай. Натрэсла дзяцей за далёкую дарогу.
натрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. натросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
Разм. Патрэсціся доўга, многа. Натрэсціся на ўхабах. // Падрыжаць доўга, многа. Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся. Прыказка.
нату́га, ‑і, ДМ ‑тузе, ж.
Празмернае напружанне сіл. Конь з натугай вырываў ногі з чорнай твані. Лобан. Бурмакоў націснуў плячом, чырванеючы ад натугі. Накрыўка раптам адскочыла, адкрываючы выхад. Шыцік. / Пра машыны, механізмы. Зазвінеў матор ад вялікай натугі. Пташнікаў.
нату́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад натужыць.
2. у знач. прым. Тое, што і натужлівы. Чулася натужанае скагатанне нямазаных колаў, свіст пуг, фырканне коней. М. Ткачоў.
нату́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да натужыцца.
нату́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натужыць.