натра́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., на каго-што.
Напасці, наткнуцца на што‑н. Як звычайна, [хлопцы] накіраваліся ў лес. Праз некаторы час знайшлі некалькі маладзенькіх грыбоў.. А яшчэ праз некалькі крокаў натрапілі на лісічкі. Маўр. Прабіраючыся на ўсход, .. [Гнядкоў] на шчасце натрапіў на партызанскі атрад Прыборнага і застаўся ў ім. Шамякін. // Сустрэцца з кім‑н., выпадкова наткнуцца на каго‑н. [Волька:] — А дзе Кастусь — мы не ведаем. Можа, і ён нас шукае, але натрапіць адно на другое не можам. Чорны. Раманаў позірк усё блукаў па зале ды вось натрапіў і на Генку. Ярашэвіч.
•••
Натрапіць на след — тое, што і напасці на след (гл. напасці).
Не на таго натрапіў — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).
натрапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да натрапіць.
натраса́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да натрасаць.
натраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да натрэсці (у 1–3 знач.).
натра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. натравіць.
натра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натравіць.
натра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Спец. Незак. да натравіць.
натра́ўшчык, ‑а, м.
Спец. Рабочы, спецыяліст па натраўцы.
натра́ўшчыца, ‑ы, ж.
Спец. Жан. да натраўшчык.
натрашча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.
Разм.
1. Нарабіць траскатні.
2. перан. Хутка і многа нагаварыць чаго‑н. (звычайна пустога, непатрэбнага).