Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

натарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натаргаваць.

ната́рыус, ‑а, м.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні.

[Ад лац. notarius — пісар, сакратар.]

натарыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да афармлення розных дакументаў, юрыдычных актаў. Натарыяльная кантора.

натарыя́т, ‑а, М ‑рыяце, м.

Сістэма дзяржаўных органаў, задачай якіх з’яўляецца засведчанне правоў і фактаў, каб надаць ім юрыдычнае значэнне.

ната́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кароткі запіс аб чым‑н. Да гэтую справу Сцёпка глядзеў сур’ёзна. Чытаючы, рабіў сякія-такія нататкі, выпіскі. Колас. [Люба] дастане запісную кніжку і спешна пачала чытаць карандашныя нататкі. Гартны. // Кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне; артыкул. Сонцаў перапісаў некалькі радкоў з газетнай нататкі. Мележ. [Шуст:] — Я чытаў, выступаў на сходах, пісаў нататкі для насеннай і гарадской газет. «Беларусь».

натаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; пр. натоўк, ‑таўкла, ‑ло; зак.

1. чаго. Стаўчы якую‑н. колькасць. Натаўчы солі. // Размяць, намяць. Натаўчы бульбы.

2. чаго. Збіць таўкачом скурку з зерня ў працэсе вырабу круп. Натаўчы проса.

3. чаго. Разм. Разбіць шмат чаго‑н. Натаўчы бутэлек.

4. каго-што, у што, каму. Разм. Набіць, збіць; надаваць. На Язэпа пазіралі, як на нейкага казачнага героя,.. які не пабаяўся старшыню натаўчы. Чарот. [Яўген:] — Нікуды я не пайду, пакуль морды яму не натоўпу як след. Савіцкі.

ната́цыя 1, ‑і, ж.

Настаўленне, павучанне. Ваўчок лаяў сябе ў думках: «Зноў даў магчымасць чытаць сабе натацыю, як хлапчуку якому, замест таго, каб рашуча спыніць усё гэта». Хадкевіч. І [бацька] пачаў натацыю: «Не будзе толку!.. Не выйдзе з цябе чалавека!.. Не хочаш мяне слухаць, ідзі куды хочаш!» Грамовіч.

[Ад лац. notatio — заўвага.]

ната́цыя 2, ‑і, ж.

Спец. Сістэма ўмоўных пісьмовых знакаў, памет, якія прыняты ў якой‑н. галіне дзейнасці. Шахматная натацыя.

[Ад лац. notatio — заўвага.]

натачы́цца, ‑точыцца; зак.

Стаць наточаным, вострым. Нож добра натачыўся.

натачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.

1. што. Навастрыць на тачыле. Я сякеру вазьму, Натачу, навастру, І пайду ў сыр-бор, На зарніцу-зару. Бядуля. // чаго. Тое ж, але ў вялікай колькасці. Натачыць дзесятак нажоў.

2. чаго. Вырабіць на такарным станку нейкую колькасць чаго‑н. Натачыць дэталей.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці нейкую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Натачылі мышы саломы.

натвары́цца, ‑творыцца; безас. зак.

Нарабіцца, адбыцца (пра якія‑н. падзеі, пераважна непажаданыя). Раптам за адзін тыдзень такога натварылася, што Пеця зрабіўся сам не свой. Сіняўскі.