наталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.
Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.). Як толькі Чубар наталіў голад, неспадзявана пачаўся бой. Чыгрынаў. Зямля збірала з траў расіны. Хацела прагу наталіць, Не наталіла і прасіла: — Піць! — Піць! Калачынскі.
наталя́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да наталіцца.
2. Зал. да наталяць.
наталя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да наталіць.
натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому. Шамякін. За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома. Скрыган. Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся. Асіпенка.
натамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.
Утаміць, змарыць; змучыць. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! І натаміў, як мае быць. Колас. Першы знямогся хранаметражыст. Ён добра натаміў ногі і апоўдні прылёг пад сасной. Мяжэвіч.
натамля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да натаміцца.
2. Зал. да натамляць.
натамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да натаміць.
натанцава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.
Разм. Патанцаваць многа, уволю.
натапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., чаго.
Растапіць або вытапіць у якой‑н. колькасці. Натапіць воску. Натапіць збан масла.
натапта́ны і нато́птаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад натаптаць.