Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. насяляць (у 1 знач.).

насялі́цца, ‑селіцца; зак.

Стаць населеным; засяліцца. Новы дом насяліўся людзьмі. // перан. Стаць занятым, заселеным (жывёламі, рыбамі і пад.). Лес насяліўся птушкамі.

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

насяля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да насяліцца.

2. Зал. да насяляць (у 1 знач.).

насяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да насяліць.

2. Складаць насельніцтва якой‑н. тэрыторыі, населенага пункта. Любіў настаўнік расказваць і пра далёкія краіны, пра людзей, якія насяляюць іх. Курто.

насячы́ і насе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. насек, ‑кла; зак. насячы; зак.

1. што. Пакрыць паверхню чаго‑н. насечкамі, надрэзамі. Насячы напільнік.

2. чаго. Ссячы нейкую колькасць чаго‑н. Насячы ў лесе жэрдак. □ Правальваючыся па пояс у снег, я пасек у ельніку лапак, вынес іх і накідаў пад заднія колы. Хадкевіч. // Перасякаючы або рассякаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці. Насячы галля на падпал. □ Дровы.. [Міканор] прынёс не адразу, бо, відаць, трэба было іх яшчэ насекчы. Кулакоўскі.

3. чаго. Дробна скрышыць, перасекчы ў нейкай колькасці. Насекчы буракоў. Насячы карыта паранай бульбы. □ Не жывуць самапасам і меншыя [дзеці]: у таго клопат — трусоў дагледзець, таму трэба бацвіння назбіраць і ў карыце насекчы. Ракітны.

4. каго-што. Разм. Нахвастаць, насцябаць. Насячы ногі крапівою. □ — Левую шчаку, відаць, дажджом пасекла, што аж гарыць? — сарваўшы плашч-палатку, злосна спытаў Кастусь. Ваданосаў.

нат,

Разм. Скарочаная форма слова «нават».

натава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да натаваць.

натава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Запісваць, браць на заметку. Натаваць выступленне прамоўцы ў блакнот.

наталі́цца, ‑талюся, ‑толішся, ‑толіцца; зак.

Задаволіцца, заспакоіцца (пра патрэбы, жаданні і пад.).