Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надраза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надразаць.

надраза́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надразаць.

надраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надрэзаць.

надра́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску. Надраіць палубу. □ У суботу пасля работы мы выпрасавалі касцюмы, пагаліліся і так надраілі чаравікі, што яны аж зіхацелі. Асіпенка.

надра́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надрайваць.

надра́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надраіць.

надра́нішні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які бывае перад надыходам раніцы. Надранішнія росы.

надра́нне, ‑я, н.

Разм. Час перад надыходам раніцы. І песня, як мора, арліным крылом будзіла ў надранні ружовыя скалы. Маракоў.

надра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надраць.

надра́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надрапаць.