насці́л, ‑у, м.
1. Тое, што і насціланне. У цэху праводзіцца насціл падлогі. «Беларусь».
2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, насланага на што‑н. Дошкі насцілу гулі — на мост уз’ехала машына. Савіцкі. Стараючыся не збіцца з жардзян[о]га насцілу, асцярожна ступаючы, Бондар пайшоў на ўскраек балаціны. Навуменка. // Пласт чаго‑н. насланага. Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт лісцвянага насцілу. Чорны. // Пласт снегу на чым‑н. Конь, адчуўшы цяжар, мякка заганцаваў на месцы, б’ючы пярэднімі капытамі па прамёрзлым снегавыя, насціле. Мікуліч. На пляцоўку прывезлі насціл не такога памеру, як трэба было па праекту. Лукша.
насціла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насцілаць — паслаць 2.
насціла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да насцілаць.
насціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наслаць 2.
насці́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да насцілу (у 1 знач.). Насцілачныя работы. // Які ідзе на насціл. Насцілачныя дошкі.
насці́льнасць, ‑і, ж.
Спец. Якасць насцільнага (у 2, 3 знач.). Насцільнасць палёту снарада.
насці́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.
2. Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.
3. Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.
4. Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны. Калачынскі.
насці́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па насціланню чаго‑н. Насцільшчык пуці.
насціртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.
Засціртаваць многа чаго‑н., нарабіць многа сціртаў.