Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насце́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сцяны. Бетоннаму заводу трэба было выпусціць першую партыю жалезабетонных вырабаў для чыгуначнай эстакады і насценныя блокі. «Маладосць». // Прызначаны, прыстасаваны вісець на сцяне. Насценны каляндар. Насценны гадзіннік. // Змешчаны ў сцяне. Адчыніў [Вася] насценную шафу, яшчэ раз агледзеў форменны кіцель, штаны і чыстую паласатую цяльняшку. Краўчанка.

2. Які выкананы на сцяне. Насценны жывапіс.

•••

Насценная газета гл. газета.

насцеражы́цца, ‑ражуся, ‑ражышся, ‑ражыцца; ‑ражымся, ‑ражыцеся, ‑рагуцца і насцяро́жыцца, ‑рожуся, ‑рожышся, ‑рожыцца; заг. насцеражыся; зак.

Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым. Вось ледзь пачуўся асцярожны працяглы свіст. Чалавек сеў і насцеражыўся. Крапіва. Алесь насцеражыўся і застыў у грознай, ваяўнічай позе. В. Вольскі. Пачуўшы словы на незнаёмай ім мове, дзяўчаты адразу насцярожыліся. Лынькоў.

насцеражы́ць, ‑ражу, ‑ражыш, ‑ражыць; ‑ражым, ‑ражыце, ‑рагуць і насцяро́жыць, ‑рожу, ‑рожыш, ‑рожыць; заг. насцеражы; зак., каго-што.

Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу. Патруль, каб не насцеражыць нас, увесь час ішоў за намі на адной дыстанцыі, не рызыкуючы аднак затрымаць. Карпюк. — Праходзьце, бацюхна, праходзьце, — сказаў фельчар, як звычайна, але позірк ягоных вачэй насцеражыў Сяргея. Сіўцоў. Маша зноў змаўчала. Гэта насцярожыла Васіля. Шамякін.

насцёбаны,

гл. насцябаны.

насцёбацца,

гл. насцябацца.

насцёбаць,

гл. насцябаць.

насцёбвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да насцябацца, насцёбацца (у 1 знач.).

насцёбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насцябаць, насцёбаць.

насціга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насцігнуць.

насці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. насціг, ‑гла і насцігнуў, ‑гнула; зак., каго-што.

Дагнаць, гонячыся за кім‑, чым‑н. Гітлеравец, скарыстаўшы хвіліну замяшання, неспадзявана рвануўся назад. «Стой!» — крыкнуў Шашура. Праз два крокі ён насціг уцекача. Мележ. Іван хацеў запярэчыць, але Якаў загаварыў далей: — Значыць, і цябе мой лёс насцігнуў. Чарнышэвіч.