сі́нус, ‑а, м.
1. У матэматыцы — адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы.
2. У анатоміі — поласць, пазуха ў якім‑н. органе цела. Сінус аорты.
[Ад лац. sinus — выгін, крывізна.]
сінусаіда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У матэматыцы — які мае адносіны да сінусоіды; з’яўляецца сінусоідай. Сінусаідальная функцыя. Сінусаідальная крывая.
2. У фізіцы — які змяняецца па сінусоідзе. Сінуспідальны ток. Сінусаідальныя ваганні.
сінусо́іда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
У матэматыцы — хвалепадобная крывая лінія, якая графічна паказвае змяненні сінуса ў залежнасці ад змянення вугла.
[Ад лац. sinus — выгін, крывізна і грэч. eidos — від.]
сінхранізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сінхранізаваць.
сінхранізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да сінхранізаваць.
сінхранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) сінхранізацыю. Савацееву ўдалося сінхранізаваць зафіксаванае плёнкамі так, каб на экране атрымлівалася цэльная і аб’ёмная карціна. Шыцік.
сінхраніза́тар, ‑а, м.
Прыстасаванне, прызначанае для сінхранізацыі якіх‑н. працаваў або работы механізмаў. Сінхранізатар электрычных машын.
сінхранізацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сінхранізацыі; служыць для сінхранізацыі. Сінхранізацыйная камера.
сінхраніза́цыя, ‑і, ж.
Прывядзенне да сінхранізму дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў, якія перыядычна змяняюцца. Сінхранізацыя гуку і адлюстравання ў гукавым кіно.
[Ад грэч. synchronos — адначасовы.]
сінхрані́зм, ‑у, м.
Кніжн. Дакладнае супадзенне ў часе дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў; адначасовасць.
[Ад грэч. synchronos — адначасовы.]