сіг, ‑а, м.
Паўночная прэснаводная прамысловая рыба сямейства ласасёвых. Сіг паважае месцы з чыстай, багатай кіслародам вадой на значных глыбінях. Матрунёнак.
сігало́ў, ‑лова, м.
1. Рыба сямейства ласасёвых; разнавіднасць звычайнага сіга, волхаўскі сіг.
2. Час, калі сігі лепш ловяцца і бываюць большымі.
сігану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да сігаць.
сіга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Скакаць. [Хлапчукі] спрытна сігалі з галіны на галіну, вышукваючы ворагаў саду. Васілевіч. Напалоханы да паўсмерці белячок з усіх сіл сігаў па паляне, перасякаючы яе і накіроўваючыся ў пушчу. Краўчанка. Язэп бачыў, як пасажыры, не дачакаўшыся нават прыпынку цягніка, сігалі з падножак, беглі да белых драўляных сталоў, каб купіць порцыю бульбы. Асіпенка. // Бегчы; шпарка ісці шырокімі крокамі. [Гвардыян] сігаў шпаркімі нервовымі крокамі, выцягнуўшы наперад худую ссаю жылаватую шыю. Зарэцкі. Максім Сцяпанавіч сігаў вялізнымі крокамі, далёка выкідваючы наперад палку. Карпаў. Алесь сігае ўперадзе, а за ім — след у след — цяжка сапе Лявон. Сачанка.
2. Лятаць, узнімацца. Растуць паверхі мар высокіх, Увысь да зор сігаюць караблі. Матэвушаў.
сігілагра́фія, ‑і, ж.
Тое, што і сфрагістыка.
[Ад лац. sigillum — пячатка і грэч. graphō — пішу.]
сі́гма, ‑ы, ж.
Назва літары грэчаскага алфавіта Σ, якая абазначае гук «с»; у матэматыцы — абазначае суму.
[Грэч. sigma.]
сігна́л, ‑у, м.
1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы якога‑н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад. Сігнал паветранай трывогі. Сігналы дакладнага часу. Дарожныя сігналы. □ Яфрэйтар стаяў каля акна і нецярпліва чакаў сігналу да адпраўкі эшалона. Мележ. Вечаровую цішыню прарэзалі зазыўныя гукі трубы гарніста — сігнал на новы паход... Каваль. Па сігналу ракеты байцы ўварваліся ў вёску. Краўчанка. // перан. Тое, што з’яўляецца прычынай для якога‑н. дзеяння ў адказ, служыць заклікам да чаго‑н. Забойства Бандароўны паслужыла сігналам для ўзброенага паўстання. Шкраба. Акупанты.. сталі збіраць сейбітаў. Каб загнаць іх за драты лагераў і там замарыць ці завезці ў Нямеччыну. Гэта стала сігналам на масавы выхад. Брыль.
2. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым‑н. непажаданым. Дзімін чакаў яго з неўсвядомленай трывогай — начальства часцей з’яўлялася на завод, калі былі якія сігналы. Карпаў. Сігнал — не жартачкі! Камісія, вядома, прыехала ў саўгас, праверку пачала. Корбан.
3. Спец. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.
[Ням. Signal ад лац. signum— знак.]
сігналізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сігналізаваць.
сігналізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да сігналізаваць.
сігналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.
1. Падаць (падаваць) сігнал (у 1 знач.), паведаміць (паведамляць) сігналам што‑н., аб чым‑н. Сігналізаваць ракетай. Сігналізаваць аб набліжэнні самалёта. □ Аб гэтых перакатах [на дне Прыпяці] сігналізуюць бакеншчыкі ў тэхнічны ўчастак, а ўчастак, у сваю чаргу, паведамляе яму, Гарышнаму. Ракітны. Я падказваў, а Сяргей сігналізаваў пальцамі: множ першы дроб на дваццаць сем. Жычка.
2. перан. Папярэдзіць (папярэджваць), паведаміць (паведамляць) пра што‑н. непажаданае. Пачалі зніжацца надоі — і даярка.. Соф’я Заяц сігналізуе аб гэтым. «Звязда». Мала сігналізаваць аб тым ці іншым праліку, важна прыняць рэальныя меры, каб пралікі ліквідаваць. «Помнікі».