Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіфілідалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіфілідалогіі.

сіфілідало́гія, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая займаецца вывучэннем сіфілісу.

[Ад лац. syphilis і грэч. lógos — вучэнне.]

сіфілідо́лаг, ‑а, м.

Урач, які лечыць сіфіліс, спецыяліст у галіне сіфілідалогіі.

сіфілі́ды, ‑аў; адз. няма.

Сіфілітычны сын на слізістай абалонцы, скуры.

сі́філіс, ‑у, м.

Заразная венерычная хвароба.

[Ад імя Syphilus — дзейнай асобы лацінскай сярэдневяковай паэмы.]

сіфілі́тык, ‑а, м.

Разм. Чалавек, хворы на сіфіліс.

сіфіліты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да сіфілітык.

сіфіліты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сіфілісу, уласцівы сіфілісу. Сіфілітычны сын.

2. Які хварэе на сіфіліс. Сіфілітычны хворы.

сіфо́н, ‑а, м.

1. Выгнутая трубка (труба) з каленамі рознай даўжыні, якая служыць для пералівання вадкасці з адной пасудзіны ў другую з больш нізкім узроўнем. Сіфоны для разліўкі расплаўленага металу. Сіфоны для паліўкі зямлі.

2. Пасудзіна для сельтэрскай вады і іншых шыпучых напіткаў, якія выліваюцца праз трубку пад ціскам вуглекіслаты. [Тамара:] — Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць. Шамякін.

3. Спец. Прыстасаванне для павелічэння цягі ў топцы паравоза ў час стаянкі.

[Ад грэч. siphon — трубка, помпа.]

сіфо́навы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сіфонны.