Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сі́дараў, ‑ава.

У выразах: абадраць як сідараву казу гл. абадраць; лупіць як сідараву казу гл. лупіць.

сідр, ‑у, м.

Слабае віно, якое атрымліваецца ў выніку браджэння яблычнага соку.

[Фр. cidre.]

сі́дравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сідру, з’яўляецца сідрам. Сідравы напітак. // Які ідзе на прыгатаванне сідру. Сідравыя гатункі яблыкаў.

сідэра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сідэрацыі, прызначаны для сідэрацыі. Сідэральныя севазвароты. Сідэральныя папары. Сідэральныя расліны.

сідэра́т, ‑у, М ‑раце м.

Спец. Тое, што і сідэрацыя (у 2 знач.).

сідэрацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які звязаны з сідэрацыяй. Вялікая селекцыйная работа праведзена і па лубіну.. з улікам яго сідэрацыйных якасцей. «Беларусь».

сідэра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Заворванне зялёнай масы бабовых раслін для павышэння ўрадлівасці глебы.

2. Арганічнае зялёнае ўгнаенне.

сідэры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал, карбанат жалеза; жалезны шпат.

[Ад грэч. sidēros — жалеза.]

сідэры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразах: сідэрычны год — тое, што і зорны год (гл. год); сідэрычны месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак; зорны месяц; сідэрычны перыяд — прамежак часу, за які цела сонечнай сістэмы робіць поўны абарот вакол Сонца; зорны перыяд.

[Лац. sidus, sideris — зорка, нябеснае свяціла.]