Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

настро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да настрачыць (у 1, 2 знач.).

настру́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад настругаць.

наструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Стругаючы, нарыхтаваць якую‑н. колькасць. Настругаць яловых планак.

2. Нарэзаць дробнымі кавалкамі (пра бульбу і пад.).

3. і без дап. Разм. Стругаючы, насмеціць. [Міхась:] — Заходзьце, калі ласка, у чыстую палавіну. Тут я настругаў. Шашкоў.

настру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да настругваць.

настру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да настругаць.

настру́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наструніць.

настру́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацягнуцца, напяцца як струна. Наструніліся стропы парашута.

2. Напружыцца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч. // Стаць па камандзе «смірна». Заўважыўшы камандзіра, пагранічнік спыняецца, наструніўшыся, прыкладвае далонь да шапкі. Хадкевіч.

настру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм.

1. Нацягнуць, напяць як струну. Наструніць леску.

2. Напружыць. Хатні драпежнік .. прытуліўся да коміна, наструніў цела. Асіпенка. Зося ўздрыгнула, наструніла шыю. Хомчанка.

настру́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наструніць.

настры́г, ‑у, М ‑рызе, м.

Колькасць воўны, якая атрымліваецца ад стрыжкі за які‑н. перыяд. Павялічыць настрыг воўны.