вы́старчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм.
1. што, чаго і без дап. Выгадаць, выкраіць. Трэба ж .. [Васільку і Марынцы] адзенне справіць лепшае ды на кіно капейку выстарчыць. Сабаленка.
2. безас. чаго. Знайсціся ў дастатковай колькасці, хапіць. Не выстарчыла часу. Грошай не выстарчыла. □ А здаецца, не выстарчыць слоў, каб сказаць пра знаёмае добра. Дубоўка.
вы́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.
Сукупнасць прадметаў, выстаўленых для агляду. Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая выстаўка. Мастацкая выстаўка. // Месца, дзе выстаўлены такія прадметы. Пабыць на выстаўцы.
вы́стаўка-про́даж, выстаўкі-продажу, ж.
Выстаўка, на якой праводзіцца продаж экспануемых тавараў, вырабаў і пад.
выстаўко́м, ‑а, м.
Камітэт па арганізацыі выстаўкі, па адбору экспанатаў на выстаўку; выставачны камітэт.
выстаўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстаўляць — выставіць.
вы́стаўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выставіць.
выстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выставіцца (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Паводзінамі імкнуцца выклікаць цікавасць да сябе; рысавацца, выхваляцца. Настаўніца Грабёнскай школы злосна шыкала, слухаючы, як экзаменаваў Лабановіч сваіх вучняў і сінела: «Вось як выстаўляецца! Хоча паказацца!». Колас.
3. Зал. да выстаўляць.
выстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выставіць.
выстаўны́, ‑ая, ‑ое.
Які можна выставіць, высунуць. Выстаўная рама.
выстача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстачыць.