1.што, чаго і без дап. Выгадаць, выкраіць. Трэба ж .. [Васільку і Марынцы] адзенне справіць лепшае ды на кіно капейку выстарчыць.Сабаленка.
2.безас.чаго. Знайсціся ў дастатковай колькасці, хапіць. Не выстарчыла часу. Грошай не выстарчыла. ▪ А здаецца, не выстарчыць слоў, каб сказаць пра знаёмае добра.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)