настру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да настругаць.
настру́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наструніць.
настру́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацягнуцца, напяцца як струна. Наструніліся стропы парашута.
2. Напружыцца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч. // Стаць па камандзе «смірна». Заўважыўшы камандзіра, пагранічнік спыняецца, наструніўшыся, прыкладвае далонь да шапкі. Хадкевіч.
настру́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм.
1. Нацягнуць, напяць як струну. Наструніць леску.
2. Напружыць. Хатні драпежнік .. прытуліўся да коміна, наструніў цела. Асіпенка. Зося ўздрыгнула, наструніла шыю. Хомчанка.
настру́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наструніць.
настры́г, ‑у, М ‑рызе, м.
Колькасць воўны, якая атрымліваецца ад стрыжкі за які‑н. перыяд. Павялічыць настрыг воўны.
настрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да настрыгчы.
настры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрышэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., чаго.
Нарэзаць якую‑н. колькасць чаго‑н. (нажніцамі, спецыяльнай машынкай і пад.). Настрыгчы воўны. Настрыгчы валасоў.
настры́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад настрыгчы.
настрыфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Прывядзенне ў адпаведнасць (прыраўнаванне) дыпломаў, выдадзеных дзяржаўнымі органамі іншых краін, з адпаведнымі дыпломамі нашай краіны.
[Ад лац. noster — наш.]