наста́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да настаўніка (у 1 знач.). Настаўніцкі калектыў. Настаўніцкія кадры. □ Цяпер у Лабановіча ўжо трохі ёсць настаўніцкая практыка. Колас. // Прызначаны для настаўніка. Настаўніцкая газета. □ Я сядзеў на першай парце, якраз насупраць настаўніцкага століка. Хведаровіч.
2. у знач. наз. наста́ўніцкая, ‑ай, ж. Пакой у школе, дзе збіраюцца настаўнікі. Настаўнікі разышліся па класах, .. і Святлана засталася ў настаўніцкай адна. Шахавец.
3. Павучальны. Выціраючы хустачкай пот з твару, [Качура] гаварыў ужо салідным настаўніцкім тонам, выстукваючы алоўкам па стале. Пестрак.
наста́ўніцтва, ‑а, н.
1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе. «Маладосць».
2. зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам. Хведаровіч.
наста́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Працаваць настаўнікам. Настаўнічаць у вёсцы. □ [Шыковіч:] — Вы мяне ведаеце, Сяргей Сяргеевіч. І вы, Сямён Парфёнавіч. Усю вайну я быў на фронце. Пасля настаўнічаў. Жонка і зараз настаўнічае. Шамякін.
наста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачацца, надысці (пра час, стан і пад.). Настаў час адпачынку. Настала вясна. □ На ўсёй зямлі настала свята, яна красой уся абнята. Дубоўка. У класе настала насцярожаная цішыня. Якімовіч. Тым часам настала жніво. Дуброўскі.
2. Разм. Прыстаць да каго‑н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. Так настаў, што я згадзіўся.
настая́нне, ‑я, н.
Настойлівая просьба. Па настаянню маці Алена пакінула занятак спортам. Сабаленка.
настая́цель, ‑я, м.
1. Кіраўнік мужчынскага манастыра; ігумен.
2. Старшы свяшчэннік у праваслаўнай царкве.
настая́цца, ‑стаюся, ‑стаішся, ‑стаіцца; ‑стаімся, ‑стаіцеся; заг. настойся; зак.
Разм.
1. Доўга, многа пастаяць; правесці доўгі час стоячы. [Пеця] добра настаяўся ў калідоры, перш чым адважыўся прыадчыніць дзверы і зазірнуць у клас. Ракітны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і настояцца. [Маці:] — Леташняя [настойка] яшчэ. Так настаялася ўжо, што проста чысты спірт. Шамякін.
настая́ць 1, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; ‑стаім, ‑стаіце; заг. настой; зак., на чым і без дап.
Дамагчыся выканання чаго‑н. Настаяць на сваім. Настаяць на выкананні рашэння. □ Дзімін пастаяў, каб на канферэнцыю таксама былі запрошаны работнікі аховы здароўя. Карпаў. Максім цвёрда вырашыў настаяць, каб Вера вярнулася ў Вільню. Машара.
настая́ць 2, ‑стаіць; зак., чаго.
Разм. Ператварыць подсціл у гной (пра хатнюю жывёлу). Кожны чалавек спадзяваўся займець не адну карову і каняку, а сама меней — парку коней ды галавы тры кароў. Як ні кажы, і малака больш у хату і, галоўнае, жывёла настаіць гною. Сабаленка.
наствара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Стварыць вялікую колькасць чаго‑н.