наспраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
Разм. Набыць, нажыць многа чаго‑н. Наспраўляць адзежы.
наспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа паспрачацца.
наспява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. наспяваць 2 — наспець.
наспява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наспяваць 1 (у 1 знач.).
наспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Уволю, многа паспяваць. Дзяўчынка наспявалася і заціхла. □ Пяюць не наспяваюцца шпакі... Лукша. Зноў садзіліся [людзі] за стол. Наспяваліся ўволю песень. Паўлаў.
наспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго‑н. Наспяваць частушак.
2. перан., што і чаго. Разм. Нагаварыць многа чаго‑н. У галаве [Каршукова] гулялі вясёлыя думкі: «Старога вераб’я захацеў на мякіне правесці. Падстаўляй вушы, я табе такое наспяваю...» Асіпенка.
наспява́ць 2, ‑ае.
Незак. да наспець.
насса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нассаць.
насса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца; ‑ссёмся, ‑ссяцеся; зак.
Разм. Уволю, многа пассаць. Дзіця нассалася і спіць. □ Дачка .. [Апанаса] была не з плаксівых. Нассаўшыся малака, яна спакойна гуляла на ложку і гула ўвесь час, пакуль Апанас з Якавам палуднавалі. Чарнышэвіч.
насса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., чаго.
Пры дапамозе ссання атрымаць, здабыць (пра вадкасць). Нассаць малака.
нассо́ўваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нассоўваць.