Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Разм. Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару; насавая хустачка. Працерці насоўкаю акуляры. □ Кірыла дастаў насоўку і пачаў старанна выцірацца. Шамякін.

насо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад насохнуць.

2. Які добра высах, сухі. Насохлая салома схапілася ў момант [агнём]. Лобан.

насо́хнуць, ‑не; пр. насох, ‑сохла; зак.

1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. На ботах насохла гразь.

2. Разм. Засохнуць у вялікай колькасці. Насохла дрэў у лесе.

3. Стаць надта сухім. Час быў спякотны, усё насохла. Пальчэўскі. [Недашыцін:] — Гарачыня несусветная. Канюшыну кідалі. Насохла, як перац. Лобан.

наспа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Спаяць пэўную колькасць чаго‑н.

наспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; ‑спімся, ‑спіцеся, ‑сняцца; зак.

Разм. Уволю, многа паспаць. Наспацца ў вольны дзень.

наспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; ‑спім, ‑спіцё, ‑спяць; зак., што.

Разм. Атрымаць што‑н. (звычайна непажаданае) у выніку доўгага сну. Наспаць мяшкі пад вачыма.

наспе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які паспеў, спелы. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем. Лобан.

2. перан. Развіцца, дайсці да высокай ступені праяўлення чаго‑н.; стаць надзённым. Наспелае пытанне. Наспелае рашэнне.

наспе́х, прысл.

Спяшаючыся, паспешліва. Умыўшыся, Даніла наспех паснедаў і выйшаў на двор. Краўчанка. Часам бацька перасылаў дадому наспех напісаную пісульку. Даніленка. Камандзіры сабраліся на нараду каля наспех зробленага будана. Федасеенка.

наспе́ць, ‑ее; зак.

1. Стаць, зрабіцца спелым, паспець. Прыйшло лета залатое, Поўны колас наш паспеў. Русак. // Напоўніцца гноем (пра нарыў).

2. перан. Развіўшыся, стаць надзённым, патрэбным. Неабходнасць у шырокай прапагандзе ідэй аховы прыроды паспела. «Звязда». // З’явіцца, узнікнуць. [Дзед:] — Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады: Што ў цябе там зноў паспела? Можа песня для дуды? Колас.

3. перан. Надысці, настаць. Наспела рэвалюцыйная сітуацыя. □ [Мельнікаў:] — Хацеў .. [Лугавец] і сам з намі прыехаць, ды раптам паспелі неадкладныя справы. Краўчанка.

наспіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Спілаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наспілоўваць дрэў.