насо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Засоўваючы ўнутр чаго‑н., напоўніць чым‑н. Насоваць поўны чамадан рэчаў.
насо́к, ‑ска, м.
1. Пярэдняя частка абутку, панчох і пад. Востры насок бота. // Пярэдняя частка ступні. [Андрэй] то кідаўся ўпрысядкі, то ўздымаўся на наскі і хвацка ішоў за дзяўчынай. Дуброўскі. Зарэцкі падняўся з крэсла, паківаўся на насках і выйшаў з пакоя. Хомчанка.
2. Пярэдняя частка якога‑н. прадмета (звычайна вузкая). Насок напільніка. □ Пракос ад пракосу аддзяляўся густою бародкаю травы, якое не падцінаў насок касы... Гартны.
3. Памянш. да нос; маленькі нос.
4. пераважна мн. (на́скі, ‑оў). Тое, што і шкарпэткі. Шура разувае чаравік, здымае .. насок. Навуменка. Ён пакаваў чамадан, а яна спяшалася давязаць яму наскі. Васілевіч.
насо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насаліць.
насо́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да насольваць.
насо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насаліць.
насо́с 1, ‑у, м.
Спец. Балючая пухліна на небе ў жывёл.
насо́с 2, ‑а, м.
1. Тое, што і помпа 1.
2. Прылада, пры дапамозе якой напампоўваюць паветра ў шыны веласіпеда, аўтамабіля і пад. Чалавек трымаў на вентылі шланг насоса, а я зноў пачаў напампоўваць. Кулакоўскі.
насо́сны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і помпавы. Насосная станцыя.
насо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насоўваць — насунуць.
насо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да насунуцца.
2. Зал. да насоўваць.
насо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насунуць.