насле́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца наследнікам прастола, улады. Наследны прынц. Наследны князь.
2. Уст. Які перадаецца ў спадчыну. Наследнае права.
на́слепа, прысл.
Разм. Нічога не бачачы, усляпую. Капрал наш.. шыецца тварам, у траву і, час ад часу, наслепа крычыць: «Агонь!» Брыль.
наслі́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наслініць.
наслі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм. Намачыць слінаю. Наслініць пальцы. Наслініць аловак.
наслі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наслініць.
насло́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наслаіць.
насло́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. наслойваць — наслаіць.
насло́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да наслаіцца.
2. Зал. да наслойваць.
насло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наслаіць.
наслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.
Разм. Многа, доўга паслужыць. Наслужыцца за сваё жыццё.