наскро́зь, прысл.
1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. Прарэзаць наскрозь. Прамокнуць наскрозь. □ Удары перуноў раз-поразу, здавалася, наскрозь прабівалі зямлю. Самуйлёнак. // Ад аднаго краю да другога, з канца ў канец. Прайсці лес наскрозь.
2. перан. Поўнасцю, цалкам. У гэту ноч туманы парк наскрозь Малочнымі заліт быў літарамі. Панчанка. Вось яны: землякі, беларускія людзі, Закаханыя ў працу, зямныя наскрозь. Звонак.
3. Разм. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І наскрозь — да відна, усю ноч Вартавога напружаны вочы, Бо гатова сцяжынка і корч Варушыцца, з гранатамі крочыць. Астрэйка.
•••
Бачыць наскрозь гл. бачыць.
наскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Скруціць пэўную колькасць чаго‑н. Наскручваць нітак. Наскручваць шруб.
наскрыля́ць, ‑я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; зак., чаго.
Абл. Нарэзаць скрылямі. А што там жаўцее? Памідоры? Паспелі ўжо? Што каракумскія дыні. Во дзе вітамінаў! А на смак! Каб наскрыляць ды са смятанай. Аношкін.
наскрэ́бвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да наскрэбваць.
наскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наскрэбці.
наскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наскрэбці.
наскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. наскрбб, ‑скрэбла і ‑скрабла, ‑скрэбла і, ‑скрабло; зак., чаго.
1. Скрабучы, сабраць або набраць нейкую колькасць чаго‑н. Наскрэбці гарнец мукі. □ Міхась тым часам наскроб у траве жменю пяску і паказаў сябрам. Якімовіч.
2. Начысціць, скрабучы (пра моркву, буракі і пад.). Дзяўчына памыла пасуду, наскрэбла на снеданне бульбы. Пальчэўскі.
3. перан. Разм. З цяжкасцю сабраць, набраць. Сяк-так наскроб [Габрусь] грошай на рамы — зашкліць трэба. Шынклер.
наскуба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да наскубаць.
наскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наскубці.
наску́бвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да наскубваць.