Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіно́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне сіналогіі; кітаязнавец.

сіно́нім, ‑а, м.

Слова, якое адрозніваецца ад іншага гучаннем (і напісаннем), але супадае з ім або вельмі блізкае да яго па значэнню (напрыклад: «моцны» і «трывалы», «праца» і «работа»). Для перадачы аднаго і таго ж паняцця ў пісьменніка знаходзіцца мноства сінонімаў. Каваленка. Часта і ў літаратуры словы «байка» і «казка» ўжываюцца як сінонімы. Казека. // перан. Кніжн. Тоеснае паняцце. Купалаўскі «вольны сейбіт» стаў сінонімам новага чалавека працы. Гіст. бел. сав. літ. У разуменні Горкага краса атаясамлівалася з свабодай чалавека, была сінонімам свабоды і рэвалюцыі. Івашын.

[Ад грэч. synōnymos — аднайменны.]

сіно́псіс, ‑а, ж.

1. Гіст. Зборнік звестак, нататак і пад. па якому‑н. пытанню. «Кіеўскі сінопсіс» 1674 г.

2. Кніжн. уст. Звод розных поглядаў па якому‑н. пытанню.

[Ад грэч. synopsis — агляд.]

сіно́птык, ‑а, м.

Спецыяліст-метэаролаг, які дае прагнозы надвор’я. Чым даўжэй працуе сіноптык у адным і тым жа раёне, тым больш дакладна ён «прадказвае» надвор’е. «Беларусь».

сіно́птыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

Навука аб надвор’і і яго прагназіраванні.

сінта́гма, ‑ы, ж.

У мовазнаўстве — інтанацыйная і рытмічна арганізаваная група слоў (частка выказвання) з адносна закончаным сэнсам.

[Ад грэч. syntagma — нешта аб’яднанае.]

сінтагматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сінтагмы. Сінтагматычныя словазлучэнні.

сінтаі́зм, ‑у, м.

Пашыраная ў Японіі рэлігія, у аснове якой ляжыць культ прыроды і продкаў і якая з цягам часу пабыла форму абагаўлення імператарскай дынастыі.

[Ад япон. сінта — шлях багоў.]

сі́нтаксіс, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сказ і спосабы спалучэння слоў у сказе. Асноўнымі раздзеламі граматыкі з’яўляюцца марфалогія і сінтаксіс. Граматыка. // Сукупнасць сінтаксічных з’яў, характэрных для твораў таго ці іншага пісьменніка. Намагаючыся арганічнага сплаву лірычнай, эмацыянальнай плыні з бытавой, апісальнай, Янка Брыль стварае ў рамане свой сінтаксіс. Юрэвіч.

2. ‑а. Кніга, падручнік, прысвечаныя вывучэнню дадзенага аддзела граматыкі.

[Грэч. syntaxis.]

сінтаксі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінтаксісу. Сінтаксічны аналіз сказа. Сінтаксічныя правілы. Сінтаксічны лад беларускай мовы.