сі́нтаксіс, ‑а і ‑у,
1. ‑у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сказ і спосабы спалучэння слоў у сказе.
2. ‑а. Кніга, падручнік, прысвечаныя вывучэнню дадзенага аддзела граматыкі.
[Грэч. syntaxis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)