Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надперано́ссе, ‑я, н.

Месца паміж бровамі, вышэй пераносся.

надпіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. данадпіць.

надпі́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпілаваць.

2. Надрэз, зроблены пілой або напільнікам.

надпілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надпілаваць.

надпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Распытваць крыху, не да канца. Надпілаваць бервяно.

надпіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпілоўваць — надпілаваць.

надпіло́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надпілоўваць.

надпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надпілаваць.

надпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпілаваць — надпілоўваць.

на́дпіс, ‑у, м.

Кароткі тэкст, змешчаны на якім‑н. прадмеце. Валодзя адчыніў крышку, на адвароце якой быў зроблены маленькімі прыгожымі літарамі надпіс: «Першаму стаханаўцу саўгаса «Іскра». Шамякін. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс. Якімовіч. На баках [скрыні] надпісы: «Асцярожна, не катаваць!» Карпюк.