Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навысява́цца, ‑аецца; зак.

Высеяцца ў вялікай колькасці. Навысявалася на градках маку.

навысяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Высечы нейкую колькасць чаго‑н. Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў.. добры будан. Сабаленка.

навытвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Вытварыць, учыніць шмат чаго‑н. недарэчнага. Навытвараць глупства.

навыто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вытачыць, вырабіць на такарным станку значную колькасць чаго‑н. Навыточваць шахматных фігур.

навытраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Трасучы, высылаць, выкінуць многа чаго‑н.

навыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выціснуць за некалькі прыёмаў пэўную колькасць чаго‑н. Навыціскаць соку з ягад.

навыцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выцадзіць у вялікай колькасці чаго‑н.

навыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Выцягнуць, выняць, вырваць адкуль‑н. многа чаго‑н. Навыцягваць нітак з палатна. □ Віця падтрымліваў за руку Грышу Званкова, і той, павісшы над вадой, навыцягваў жоўтых кветак на тоўстых, нібы зялёныя алоўкі, мокрых сцяблінах. Нядзведскі.

навы́цяжку, прысл.

У выразе: стаяць навыцяжку гл. стаяць.

навыцяка́ць, ‑ае; зак.

Выцечы ў вялікай колькасці.