Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэндро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне дэндралогіі.

дэндры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

1. Чуллівы, звычайна разгалінаваны адростак нервовай клеткі.

2. Незакончаны ў развіцці крышталь папараце- або дрэвападобнай формы.

[Ад грэч. dendron — дрэва.]

дэнудацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да дэнудацыі. Дэнудацыйныя працэсы.

дэнуда́цыя, ‑і, ж.

Спец. Сукупнасць прыродных працэсаў разбурэння горных народ, пераносу і намнажэння іх у больш нізкіх мясцінах.

[Лац. denudatio — агаленне.]

дэнці́н, ‑у, м.

Моцнае косцепадобнае рэчыва, якое складае асноўную масу зуба.

[Ад лац. dens, dentis — зуб.]

дэпазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору і пад.) для перадачы іх крэдытору або для хавання.

[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная для хавання.]

дэпазі́тар, ‑а, м.

Укладчык дэпазіту.

дэпазіта́рый, ‑я, м.

У міжнародным праве — дзяржава або міжнародная арганізацыя — захавальнік аўтэнтычнага тэксту міжнароднага многабаковага дагавора, здадзенага ў яго архівы па згодзе ўдзельнікаў дагавора.

[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная на захаванне.]

дэпазі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэпазіту. Дэпазітная квітанцыя.

дэпане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Тое, што і дэпазітар.

2. Асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай па якой‑н. прычыне ва ўстаноўлены тэрмін.