Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэхка́не, ‑ан; адз. дэхканін, ‑а, м.

Сяляне ў Сярэдняй Азіі.

[Ад цюрк. dihqan — вясковы.]

дэхка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэхканіна, належыць яму. Дэхканская гаспадарка.

дэхларава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэхлараваць.

дэхларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэхларацыю. Дэхлараваць ваду.

дэхлара́цыя, ‑і, ж.

Выдаленне хлору з арганічных злучэнняў, якія змяшчаюць у сабе хлор.