дэгаза́тар, ‑а,
1. Апарат для дэгазацыі.
2. Той, хто робіць дэгазацыю.
3. Сродак для дэгазацыі.
дэгаза́тар, ‑а,
1. Апарат для дэгазацыі.
2. Той, хто робіць дэгазацыю.
3. Сродак для дэгазацыі.
дэгазацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэгазацыі, прызначаны для яе.
дэгаза́цыя, ‑і,
Абясшкоджванне мясцовасці, рэчаў і інш., заражаных атрутнымі рэчывамі.
дэгазі́равацца, ‑руецца;
дэгазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Правесці (праводзіць) дэгазацыю чаго‑н.
[Ад фр. dégazer.]
дэгенерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1. Вырадзіцца (выраджацца).
2. У біялогіі — перастаць (пераставаць) развівацца, знікнуць (знікаць).
дэгенера́т, ‑а,
Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.
[Ад лац. degeneratus — які вырадзіўся.]
дэгенера́тка, ‑і,
дэгенераты́ўнасць, ‑і,
Наяўнасць адзнак выраджэння, дэгенерацыі.
дэгенераты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адзнакі выраджэння, дэгенерацыі.