Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэцы...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае дзесятую долю той меры, якая названа ў другой частцы, напрыклад: дэцыграм, дэцылітр.

[Ад лац. decem — дзесяць.]

дэ́цыма, ‑ы, ж.

1. Інтэрвал паміж першай і дзесятай ступенямі дыятанічнай гамы. // Дзесятая ступень дыятанічнай гамы.

2. Страфа з дзесяці радкоў.

[Ад лац. decima — дзесятая.]

дэцыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Дзесятковы.

•••

Дэцымальная вага гл. вага.

Дэцымальная сістэма класіфікацыі гл. сістэма.

[Лац. decimalis.]

дэцыме́тр, ‑а, м.

Адзінка даўжыні, роўная адной дзесятай долі метра.

дэцэнтралізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да дэцэнтралізаваць.

дэцэнтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэцэнтралізацыю. Дэцэнтралізаваць кіраўніцтва.

дэцэнтраліза́цыя, ‑і, ж.

1. Сістэма кіравання, пры якой частка функцый цэнтральнай улады пераходзіць да мясцовых органаў самакіравання.

2. Адмена або аслабленне цэнтралізацыі.