дэфалія́нты, ‑аў;
Хімічныя рэчывы, якія выклікаюць ападанне лісця з раслін.
[Ад лац. de — ад і folium — ліст.]
дэфалія́нты, ‑аў;
Хімічныя рэчывы, якія выклікаюць ападанне лісця з раслін.
[Ад лац. de — ад і folium — ліст.]
дэфалія́цыя, ‑і,
Апрацоўка раслін дэфаліянтамі.
дэфармава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.
2.
дэфармава́цца, ‑муецца;
1. Змяніць (змяняць) сваю форму, аб’ём, памер пад уздзеяннем знешняй сілы.
2.
дэфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе;
Змяніць (змяняць) форму, аб’ём, памер якога‑н. цела, уздзейнічаючы на яго.
дэфарма́цыя, ‑і,
Змяненне формы, аб’ёму, памеру чаго‑н. пад уздзеяннем знешняй сілы.
[Ад лац. deformatio — скажэнне.]
дэфе́кт, ‑у,
Загана, недахоп.
[Лац. defectus.]
дэфектало́гія, ‑і,
Навука аб заканамернасцях развіцця, аб выхаванні і навучанні дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі.
[Лац. defectus — недахоп і грэч. logos — вучэнне.]
дэфектаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэфектаскапіі.
дэфектаскапі́я, ‑і,
Сукупнасць некаторых фізічных метадаў і сродкаў праверкі матэрыялаў і вырабаў з мэтай выяўлення ў іх дэфектаў.
[Ад лац. defectus — загана і грэч. skopéō — гляджу.]