дэз...
Прыстаўка, якая абазначае выдаленне, знішчэнне, спыненне або адсутнасць чаго‑н., напрыклад:
[Фр. dés... — ад..., раз...]
дэз...
Прыстаўка, якая абазначае выдаленне, знішчэнне, спыненне або адсутнасць чаго‑н., напрыклад:
[Фр. dés... — ад..., раз...]
дэзавуі́равацца, ‑руецца;
дэзавуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Заявіць (заяўляць) аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы або аб пазбаўленні яе права дзейнічаць у далейшым ад імя даверніка.
[Ад фр. désavouer.]
дэзадарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Зрабіць (рабіць) дэзадарацыю.
дэзадара́тар, ‑а,
Сродак і прылада для дэзадарацыі.
дэзадара́цыя, ‑і,
Знішчэнне дрэннага паху з дапамогай хімічных рэчываў.
[Ад фр. dés — ад‑, раз- і лац. odoratio — пах.]
дэзактывава́цца, ‑вуецца;
дэзактывава́ць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе;
Правесці (праводзіць) дэзактывацыю.
дэзактыва́цыя, ‑і,
Выдаленне радыеактыўных рэчываў з паверхні або з масы розных аб’ектаў знешняга асяроддзя (вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).
[Ад фр. dés- — ад‑, раз- і лац. activus — дзейны.]
дэзарганізава́насць, ‑і,
Уласцівасць дэзарганізаванага.