Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэк, ‑а, м.

Спец. Навясная палуба марскога або рачнога судна.

[Англ. deck — палуба.]

дэ́ка, ‑і, ДМ дэцы; Р мн. дэк; ж.

1. Частка корпуса некаторых струнных музычных інструментаў, якія служаць для адбіцця і ўзмацнення гуку. Верхняя дэка скрыпкі. Дэка піяніна.

2. Падбарабанная або надбарабанная частка малатарні.

[Ням. Decke — накрыўка, века.]

дэка...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «дзесяць», напрыклад: дэкаграм, дэкалітр.

[Ад грэч. déka — дзесяць.]

дэкагра́м, ‑а, м.

Метрычная мера вагі, роўная дзесяці грамам.

дэка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дзесяцідзёнка. Першая дэкада верасня. □ Некаторыя цэхі, стараючыся знішчыць прарыў, адмовіліся адзінагалосна на дзве дэкады ад выхадных дзён. Чорны.

2. Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай падзеі, з’яве. Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Дэкада дзіцячай кнігі.

[Ад грэч. dekás — дзесяцідзёнка.]

дэкада́нс, ‑у, м.

Кніжн.

1. Заняпад, культурны рэгрэс.

2. Тое, што і дэкадэнцтва. Сатырычныя вершы [Крапівы] былі накіраваны супраць тых, хто спрабаваў перанесці ў нашу паэзію прыёмы паэтыкі дэкадансу. Пшыркоў.

[Фр. décadence.]

дэкадзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэкадзіраваць.

дэкадзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дэкадзіраваць.

2. у знач. прым. Падвергнуты дэкадзіраванню; расшыфраваны.

дэкадзі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэкадзіраваць.

дэкадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Расшыфраваць (расшыфроўваць) кадзіраваныя даныя. Дэкадзіраваць тэкст.