Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэдукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэдукцыі, заснаваны на дэдукцыі. Дэдуктыўны метад. Дэдуктыўны аналіз.

дэду́кцыя, ‑і, ж.

Метад даследавання, пры якім асобнае, прыватнае пазнаецца на аснове ведання агульнага; проціл. індукцыя.

[Лац. deductio.]

дэдуцы́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэдуцыраваць.

дэдуцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Вывесці (выводзіць) заключэнне шляхам дэдукцыі.

дэдэро́н, ‑у, м.

Штучнае валакно, падобнае на капрон. // Тканіна з гэтага валакна.

[Ням. Dederon — ад скарачэння DDR (ГДР).]