Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́пукліцца, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Выдацца наперад; выпучыцца; набыць сферычную форму з вонкавага боку. Выпукліліся рэбры. Выпукліліся сіняватыя жылы на скронях. □ Вялікі рыначны пляц выпукліўся .. пакатым узгоркам сярод нізкіх драўляных хат ускраіны. Галавач.

2. перан. Вылучыцца, стаць выразным. Яўсеенка схаваўся ў людзях. Калі змоўк яго голас, — выпуклілася шчырасць яго гаворкі. Скрыган.

вы́пукліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Вылучыць, высунуць на першае месца; падкрэсліць. Выпукліць станоўчае ў рамане.

вы́пуклы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сферычную вонкавую паверхню; проціл. увагнуты. Выпуклае шкло. Выпуклая лінза.

2. Які выдаецца наперад. Выпуклы лоб. Выпуклыя грудзі.

3. перан. Выразны, рэльефны. Выпуклы вобраз.

выпукля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выпукліцца.

2. Зал. да выпукляць.

выпукля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выпукліць.

вы́пуск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпускаць — выпусціць (у 2, 5 і 6 знач.).

2. Частка літаратурнай або навуковай працы, выдадзеная асобнай кнігай, брашурай.

3. Група навучэнцаў, якія скончылі навучальную ўстанову адначасова. Увесь наш выпуск — васемнаццаць чалавек — пасылаюць вучыцца далей у машынабудаўнічы інстытут. Сабаленка.

выпуска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпускаць — выпусціць.

выпуска́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпускаць.

выпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпусціць.

•••

З рук не выпускаць чаго — увесь час займацца чым‑н. Бацька памёр, калі.. [Сашы] ішоў дванаццаты год. З таго часу яна не выпускае з рук ні лейцаў, ні плуга. Васілевіч.

выпуска́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выпускаць.

2. у знач. наз. выпуска́ючы, ‑ага, м.; выпуска́ючая, ‑ай, ж. Супрацоўнік выдавецтва, часопіса, газеты, які сочыць за друкаваннем і выхадам у свет выдання.

3. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад выпускаць.