Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

начарта́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: начартальная геаметрыя гл. геаметрыя.

начарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак.

1. што. Зрабіць чарцёж чаго‑н.; нарысаваць які‑н. знак. [Рыбакоў] узяў аловак і акуратна начарціў на палове аркуша план будынка. Асіпенка. [Салдат] зноў нешта начарціў на карце і, адлажыўшы яе ўбок, стаў паспешліва наладжваць сваю скрынку. Гамолка.

2. што і чаго. Чэрцячы, зрабіць якую‑н. колькасць (планаў, карт і пад.).

начаса́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад начасаць ​1.

начаса́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад начасаць ​2.

начаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак.

1. чаго. Атрымаць часаннем ​1 у якой‑н. колькасці. Начасаць ільну.

2. Разм. Зачасаць валасы на лоб, вушы, скроні. // Пышна ўзбіць валасы для прычоскі.

начаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зал., чаго.

Апрацаваць, нарыхтаваць часаннем ​2 у якой‑н. колькасці. А пасля [хлопец] узяў начынне, начасаў сухога клёну, абстругаў калодкі роўна. Дубоўка.

нача́ткі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і пачаткі (гл. пачатак у 6 знач.).

начаўпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. начоўп, ‑чаўпла, ‑ло; зак.

Разм. пагард. Нагаварыць лухты, набалбатаць.

начвэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Нарабіць чаго‑н. дрэннага.

начды́ў, ‑а, м.

Уст. Начальнік, камандзір дывізіі.

начле́г, ‑у, М ‑лезе, м.

1. Прыпынак нанач для сну, адпачынку; начны адпачынак. Атрад спыніўся на начлег у адным вялікім сяле. Лынькоў. Усе, хто ездзіў ад нас у Мінск, спыняліся на .. начлег у карчме. Якімовіч. // Месца для начнога сну, адпачынку (не ў сваім доме). Шлях перасякае бор, ляжыць за паўвярсты ад стаянкі. Але начлег тут выбралі. Навуменка.

2. Пасьба коней ноччу. Учора Пятрусь доўга ўпрошваў бацьку ўзяць яго з сабой на начлег, пасвіць калгасныя коні. Даніленка.

начле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Уст. Начлежны дом. Шмат пакут перажыў Цішка Гартны, начуючы на лаўках сквераў, у цёмных калідорах начлежак. Хведаровіч.