Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нахва́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нахваліць.

нахвалі́цца, ‑хвалюся, ‑хвалішся, ‑хваліцца; зак.

1. Нагаварыць аб сабе многа добрага; пахваліцца ўволю. Узялі абавязацельствы, расшумеліся, нахваліліся. А як было, так і ёсць. Вось сёння, напрыклад. Нечага недагледзеў.. [Косця], не прадумаў — і сарвалі графік. Шыцік.

2. (звычайна з адмоўем «не» і дзеясловам «магчы»). Пахваліць каго‑, што‑н. удосталь, многа. Добрая рэч гэты Дом селяніна.. Пахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе? Колас. Уцехай і радасцю ўдавы была адзіная дачка, Раіса, якой маці не магла пахваліцца перад людзьмі. Шамякін.

нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

нахва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нахваліць.

нахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Моцна або доўга пахвалявацца. — Нахвалявалася — страхі — .. [Ірына] сказала гэта прыцішаным голасам, шчыра і даверліва. Сапрыка.

нахварэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Разм. Многа пахварэць. Нахварэўся за мінулую зіму.

нахваста́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нахвастаць.

нахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго.

Сцябаючы, пабіць. Нахвастаць каня пугай. □ — Я.. [Міхасю] морду пайду нахвашчу, — гарачыўся Мікола. Брыль. / Аб дажджы, ветры і пад. [Сёмка:] — Здорава, усё-ткі, нахвастаў.. [дождж] цябе ўчора. Гартны.

нахвата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Тое, што і нахапацца.

нахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і нахапаць.