Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

натапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падняць тарчма, наставіць (поўсць, шчаціну, пер’е і пад.). Заўважыўшы хлопца, .. [сабака] натапырыў на хрыбце поўсць і, мякка ступаючы, пайшоў яму насустрач. Федасеенка.

•••

Натапырыць вушы — тое, што і наставіць вушы (гл. наставіць).

натарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм.

1. Нарабіць шуму, тарахцення.

2. перан.; чаго і без дап. Хутка і многа наварыць чаго‑н.; набалбатаць.

натаргава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад натаргаваць.

натаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Тое, што і нагандляваць.

натарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натаргаваць.

ната́рыус, ‑а, м.

Службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні.

[Ад лац. notarius — пісар, сакратар.]

натарыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да афармлення розных дакументаў, юрыдычных актаў. Натарыяльная кантора.

натарыя́т, ‑а, М ‑рыяце, м.

Сістэма дзяржаўных органаў, задачай якіх з’яўляецца засведчанне правоў і фактаў, каб надаць ім юрыдычнае значэнне.

ната́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Кароткі запіс аб чым‑н. Да гэтую справу Сцёпка глядзеў сур’ёзна. Чытаючы, рабіў сякія-такія нататкі, выпіскі. Колас. [Люба] дастане запісную кніжку і спешна пачала чытаць карандашныя нататкі. Гартны. // Кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне; артыкул. Сонцаў перапісаў некалькі радкоў з газетнай нататкі. Мележ. [Шуст:] — Я чытаў, выступаў на сходах, пісаў нататкі для насеннай і гарадской газет. «Беларусь».

натаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; пр. натоўк, ‑таўкла, ‑ло; зак.

1. чаго. Стаўчы якую‑н. колькасць. Натаўчы солі. // Размяць, намяць. Натаўчы бульбы.

2. чаго. Збіць таўкачом скурку з зерня ў працэсе вырабу круп. Натаўчы проса.

3. чаго. Разм. Разбіць шмат чаго‑н. Натаўчы бутэлек.

4. каго-што, у што, каму. Разм. Набіць, збіць; надаваць. На Язэпа пазіралі, як на нейкага казачнага героя,.. які не пабаяўся старшыню натаўчы. Чарот. [Яўген:] — Нікуды я не пайду, пакуль морды яму не натоўпу як след. Савіцкі.