Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насало́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да насалоджваць.

насало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насаладзіць (у 1 знач.).

наса́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да насальваць.

наса́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наса́ліць.

насампе́рш, прысл.

Абл. Перш за ўсё. Насамперш [Барташэвіч] зацікавіўся бліскучымі і сакавітымі лісцямі фікуса. Карпюк.

насанда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Нацерці, пафарбаваць сандалам.

насанда́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да насандальваць.

насанда́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насандаліць.

наса́р, ‑а, м.

Прэснаводная рыба сямейства акунёвых; данскі ёрш.

насаро́г, ‑а, м.

1. Вялікая траваедная млекакормячая жывёліна з адным або двума рагамі на насавых і лобных касцях, якая жыве ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Белы насарог. Аднарогі насарог. Двухрогі насарог.

2. Вялікі буры жук з рогам на галаве.