на́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нанкі. // Зроблены з нанкі. Нанкавы кафтан.
нано́с, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. нанесці (у 2 знач.).
2. Пласт зямлі, пяску, снегу і пад., нанесены вадой, лёдам, ветрам. Снежныя наносы. □ Сцежка вяла праз густы лазняк, што парве на пясчаных наносах. Шамякін.
нано́сіцца, ‑сіцца; незак.
Зал. да наносіць (гл. нанесці ў 1, 2, 5 і 6 знач.).
нано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.
Незак. да нанесці.
нано́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які нанесены рухам вады, ветру і пад. Наносныя глебы. Наносныя дзюны. □ Там на пясчаным напоеным грунце стаялі тры хаты — трох братоў Чаравакаў. Пестрак.
2. перан. Не свой, не ўласны, не ўласцівы па прыродзе. Думаецца, што .. матывы [смутку, болю] наносныя і чужародныя аптымістычнай паэзіі Алеся Дудара. Звонак. // у знач. наз. нано́снае, ‑ага, м. Рускія марксісты беспаваротна разарвалі з ліберальным народніцтвам і тым самым ачысцілі лепшыя, перадавыя традыцыі ад усяго наноснага і шкоднага. Лушчыцкі.
нано́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нанасіць.
нано́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да наношваць.
нано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нанасіць.
нанпарэ́ль, ‑і, ж.
Вельмі дробны (драбнейшы за петыт) друкарскі шрыфт. Набраць спасылкі нанпарэллю.
[Фр. nonpareille.]