Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нама́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.

1. Намазаць сябе чым‑н. ліпучым, вадкім, густым. Намазацца шкіпінарам.

2. Разм. Намазаць сабе касметычнымі сродкамі губы, твар. Намазацца крэмам.

нама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.

1. каго-што. Пакрыць слоем чаго‑н. ліпучага, вадкага, густога. Намазаць хлеб маслам. □ Алік намазаў мёдам лусту хлеба, узяў касу і кошык і выйшаў са двара. Шашкоў. Увечары [Іван] намазаў дзёгцем юхт[о]выя боты, апрануў паддзёўку і пайшоў. Быкаў.

2. каго-што. Разм. Пакрыць слоем касметычных сродкаў. Намазаць губы. Намазаць шчокі.

3. Разм. Напэцкаць на чым‑н. Намазаць на стале.

4. што і без дап. Разм. Дрэнна, няўмела напісаць, намаляваць і пад.

5. што. Падмазаць чым‑н. Тлуста, не шкадуючы, [Рахмілька] намазаў калёсы. Бядуля.

нама́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намазваць.

нама́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да намазацца.

2. Зал. да намазваць.

нама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намазаць (у 1, 2 і 5 знач.).

нама́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. намазаць (у 1, 5 знач.).

2. Спец. Тое, што намазана на чым‑н.

намазо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намазоліць.

намазо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Нацерці да мазалёў. Намазоліць далоні. Намазоліць пальцы.

намазо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намазоліць.

намайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і чаго.

Зрабіць, вырабіць пэўную колькасць чаго‑н. звычайна ручным спосабам. Намайстраваць грабель.